На галоўнай фестывальнай пляцоўцы Дня беларускага пісьменства ў Лідзе будзе ўзнагароджаны вучань нашай школы, Яўген Рафаловiч!
Яшчэ на мінулым тыдні ў Мінску адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У ім прынялі ўдзел 18 школьнікаў з усёй Беларусі.
Асаблівасць гэтага года - прысвячэнне конкурсу 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Многія ўдзельнікі выбралі для сваіх выступленняў творы аб вайне, гераізме, любові да Радзімы і памяці аб подзвігах продкаў. Гэтыя чытанні сталі асабліва эмацыянальнымі і кранальнымі, нагадваючы аб важнасці захоўваць гістарычную памяць праз слова.
Атмасфера на пляцоўцы была напоўнена асаблівым, трапяткім хваляваннем. Юныя ўдзельнікі не проста чыталі тэкст – яны пражывалі кожнае слова, напаўняючы класічныя творы сваім разуменнем і настроем. Усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і сапраўдную любоў да беларускай літаратуры. Членам журы давялося вырашаць складаную задачу.
Вельмі прыемна, што сярод вучняў 5-6 класаў II месца заняў Яўген Рафаловіч (педагог І.Ф.Некрашэвіч).
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў конкурсу і гала-канцэрт пройдуць на галоўнай фестывальнай пляцоўцы Дня беларускага пісьменства ў Лідзе.
Варта адзначыць, што арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
