У сучасны адукацыйны працэс шырока ўкараняецца STEAM-падыход, які прадугледжвае інтэграцыю прыродазнаўчых навук, тэхналогій, мадэлявання, мастацтва і матэматыкі з выкарыстаннем міждысцыплінарнага, праектнага і прыкладнога метадаў. STEАM-падыход дапамагае развіваць крытычнае мысленне, уменне вырашаць праблемы, пераадольваць цяжкасці. Гэты падыход вылучаецца актыўнай камунікацыяй і каманднай работай. Ён фарміруе цэласную карціну свету праз гульню і эксперыментаванне з аб’ектамі жывой і нежывой прыроды, матывуе вучняў да праектавання і стварэння мадэлей, якія нагадваюць аб’екты навакольнай рэчаіснасці. Гэта падштурхоўвае да атрымання спецыяльнасцей інжынера, праграміста, канструктара і інш. У будучыні ўсе тэхнічныя спецыяльнасці будуць арыентаваны на STEАM-веды.
На ўроках нямецкай мовы і ў пазаўрочнай дзейнасці выкарыстоўваю дыдактычныя матэрыялы і лекцыі нямецкага дзіцячага анлайн-універсітэта KINDERUNI, якія істотна пашыраюць і разнастайваюць вучэбны матэрыял. KINDERUNI — гэта інавацыйны праект, што базіруецца на агульнадаступнай бясплатнай анлайн-платформе, развівае крэатыўнае мысленне і пазнавальную цікавасць вучняў, дазваляе азнаёміцца з рознымі галінамі ведаў і даследаваць іх у гульнявой форме. Па фармаце дзіцячы ўніверсітэт падобны на сапраўдны. Школьнікі вучацца на факультэтах “Чалавек”, “Прырода” і “Тэхніка”, на кожным з якіх наведваюць 15 лекцый. Выконваючы нестандартныя заданні, “студэнты” збіраюць бэйджы, якія дапамагаюць прасоўвацца па кар’ернай лесвіцы: ад бакалаўра, магістра і доктара навук да прафесара.
Працяг у "Настаўніцкай газеце": https://nastgaz.by/sa-steam-padyhodam/
Надзея ВЯРЭНІЧ,
настаўніца нямецкай мовы сярэдняй школы № 2 Лунінца