Дорогие друзья, поздравляем
с Днём великой Победы!
Каб больш ніколі не было вайны…
А.П. Хаўдзееў
Каб больш ніколі не было вайны,
У згодзе людзі жыць павінны.
Звіняць Хатыні спаленай званы,
У душах будзяць жудасныя ўспаміны…
Каб свет не бачыў болей здзекаў,
Дзіцячых слёз, крыві, нябожчыкаў-ахвяр,
Каб больш ніколі не было калекаў,
Зямлю каб абмінуў бязлітасны пажар.
Бацькі сівых сыноў і дочак не шукалі
І не маглі адразу іх пазнаць
У перапоўненым шпіталі,
Каб не прыйшлося хварэць і галадаць…
Каб больш не паўтарыліся Халакосты,
Каб не было палонных і блакад,
Каб не збіралі на палях чужыя косці,
Каб не ўзрываўся пералежаны ў зямлі снарад…
Пакуль не ладзяцца заможныя паны,
Прыходзяць часта неспакойныя навіны.
Каб больш ніколі не было вайны,
Сцярэгчы мір зямляне ўсе павінны…
г. Лунінец, 25.04.2018